На ралі "Дакар-2020" МАЗ Вязовіча захоўвае трэцяе месца

На ралі "Дакар-2020" МАЗ Вязовіча захоўвае трэцяе месца

На ралі-рэйдзе "Дакар-2020" капотны МАЗ пад кіраваннем Сяргея Вязовіча захоўвае трэцяе месца. На восьмым этапе ў раёне горада Вадзі-эль Давасір (Саудаўская Аравія) гонка праходзіла ўздоўж гор і каньёнаў. Грузавік Вязовіча заграз на адной з горак у пяску. Яго ўдалося выцягнуць толькі высілкамі яшчэ двух беларускіх экіпажаў.

На фінішы Сяргей Вязовіч быў шостым, прайграў пераможцу 18 хвілін. Калі ў агульнай табліцы ён трэці, то экіпаж Аляксея Вішнеўскага ідзе восьмым, а Аляксандра Васілеўскага — 11-ы. А лідыруюць два расійскія экіпажы на КАМАЗах — Андрэя Каргінава і Антона Шыбалава. Лідару Вязовіч прайграе крыху больш за гадзіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі