На станцыі метро "Акадэмія навук", верагодна, загінула дзяўчына — СМІ

Станцыя метро "Акадэмія навук"

Станцыя метро "Акадэмія навук" / Мінскі метрапалітэн

На станцыі метро "Акадэмія навук" зранку 30 ліпеня, верагодна, загінула дзяўчына. Пра гэта піша Reform.news са словаў відавочцаў.

Зранку на першай, Маскоўскай, лініі метро было абвешчана пра спыненне руху цягнікоў. Прэс-служба метрапалітэна паведаміла пра інцыдэнт з пасажырам. Рух быў адноўлены ў 7:25.

"З боку БДАМ з метро "Акадэмія навук" медыкі выносілі цела дзяўчыны", — распавёў відавочца здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі