На стол Лукашэнкі трапілі закрытыя палітычныя справаздачы пра Беларусь

На стол Лукашэнкі трапілі закрытыя палітычныя справаздачы пра Беларусь

9 студзеня падчас уручэння прэмій Аляксандр Лукашэнка падрабязна спыніўся на стасунках Беларусі і Расіі, беларусаў і расіян. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на праблемныя перамовы паміж кіраўнікамі краін, народы — гэта "браты, якія заўсёды гатовыя падставіць нам плячо ў цяжкую хвіліну". "І сёння няма катастрофы, калі мы нават не дамовімся з Расіяй, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — ...Ні ў якім выпадку не загінем. Не тыя часы: мы сталі на ногі дзякуючы сваёй працы".

Нечакана Аляксандр Лукашэнка пачаў гаварыць пра нейкія "закрытыя справаздачы", якія ён нядаўна атрымаў. У іх апісваецца палітыка Беларусі. Раней беларускі кіраўнік ужо рабіў падобныя заявы і спасылаўся на разведку. Па словах Лукашэнкі, у справаздачах пра беларусаў напісана, як пра адукаваных і працалюбівых людзей, якія не возьмуць чужога (у адрозненне ад украінцаў ці расіян). Там жа адзначаецца, што ў нашай краіне ёсць карупцыя, але яна на мінімуме.

Такая характарыстыка спадабалася кіраўніку дзяржавы. "Мы павінны быць такімі, — гаварыў ён. — ...І ні ў якім выпадку не павінны коса глядзець на сваіх суседзяў, асабліва расіян. Камусьці вельмі хочацца, каб мы сутыкнулі два народы. Тады ўсё — крыж на нас".

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што ён шчыры прыхільнік незалежнасці Беларусі і ёй ён не здрадзіць. Кіраўнік дзяржавы заклікаў прысутных працаваць на суверэнную дзяржаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі