На субмарыне ў Расіі загінула 7 капітанаў першага рангу
Сярод 14 чалавек, якія загінулі на даследніцкай субмарыне ў Расіі падчас пажару, было 7 капітанаў першага рангу і двое Герояў Расіі. Пра гэта паведамляе meduza.io Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў гэтае здарэнне вялікай стратай для флоту і наагул для войска. Ён наручыў міністру абарону Сяргею Шайгу расследаваць інцыдэнт і выявіць прычыны трагедыі.
Як паведамлялася раней, 1 ліпеня у тэрытарыяльных водах Расіі група маракоў праводзіла даследаванні прыдоннай прасторы дна Сусветнага акіяну ў інтарэсах ВМФ.
Спецыялісты рабілі баціметрыю — вымярэнне глыбінь воднага аб'екта з дапамогай спецабсталявання. Падчас гэтых даследаванняў пачаўся пажар. Людзі загінулі ў выніку атручэння прадуктамі гарэння.
Глыбокаводны апарат цяпер знаходзіцца на ваенна-марской базе Севераморск у Мурманскай вобласці Расіі. Яго тып афіцыйна не названы, але ў расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што гаворка ідзе пра атамную падводную станцую "Лашарык" (АС-12). Таксама выказваецца версія, што пажар адбыўся на падлодцы-носьбіце такога апарата.