На суботу ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

У суботу чакаецца мокры снег і галалёд

У суботу чакаецца мокры снег і галалёд / pexels.com

У суботу, 10 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па паўднёвым захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Па паўднёва-заходняй палове краіны празназуецца галалёд. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. У асобных раёнах будзе туман, наліпанне мокрага снегу, на дарогах — галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 па паўднёвым захадзе да -15 па паўночным усходзе. Удзень прагназуюць 0...-5, а па поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца 1-4 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі