На суботу ў Беларусі прагназуецца моцны парывісты вецер
У суботу, 12 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Дажджы пройдуць пераважна па поўначы краіны. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты. Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуецца моцны парывісты вецер.
Уначы чакаецца 6-12 са знакам "плюс", удзень будзе ад 11 да 17 цяпла, па паўднёвым захадзе — да 18-20 вышэй за нуль.
У нядзелю захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, уначы ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны — моцны парывісты.
Уначы прагназуецца +7...+12, удзень паветра прагрэецца да 12-19 вышэй за нуль, па поўдні чакаецца да 21 градуса цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.