На суботу ў Беларусі прагназуюць дажджы і навальніцы
На суботу, 29 траўня, у Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы. Калі ўначы яны пройдуць пераважна на Гомельшчыне, дык удзень — амаль па ўсёй краіне, месцамі — навальніцы (падчас іх парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +5 на паўночным захадзе Беларусі да +14 у Гомельскай вобласці (у Мінску — ад +8 да +10), у дзённыя гадзіны па краіне чакаецца 16-21 цяпла (у сталіцы — ад +17 да +19 градусаў).
У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца: працягнуцца дажджы, а тэмпература паветра будзе на некалькі градусаў ніжэй за кліматычную норму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.