На судзе на Максіма Вінярскага пачалі яшчэ адну адміністрацыйную справу

На судзе на Максіма Вінярскага пачалі яшчэ адну адміністрацыйную справу

5 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска за Марш студэнтаў судзяць актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіма Вінярскага.

Вінярскага вінавацяць у паўторным удзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве на працягу года. Як паведамлялася раней, удзельнікі акцыі пратэставалі супраць таго, што ўводзіцца аплата за пераздачы і адпрацоўкі іспытаў.

Судзіць Вінярскага суддзя Таццяна Матыль. Актывіст абвясціў ёй адвод, бо яна яна неаднаразова судзіла яго і таму мае да яго перадузятае  стаўленне. Суддзя адхіліла адвод. У адказ на гэта, як піша праваабарончы сайт "Вясна", Вінярскі адмовіўся ўставаць для дачы паказанняў і паведаміў, што не ўспрымае яе як суддзю.
 
Пасля гэтага суддзя Матыль пачала на яго адміністрацыйную справу за непавагу да суда.

Фота: belprauda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі