На сувязь не выходзіць былы следчы Яўген Юшкевіч
На сувязь не выходзіць былы следчы Яўген Юшкевіч. Яго дзяўчына напісала ў Твітар, што каля дома яго чакала міліцыя.
У тэлеграм-каналах з'явіліся звесткі, быццам экс-следчага затрымалі.
25 лістапада Юшкевіча затрымалі па крымінальнай справе. Яго падазравалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". 4 снежня экс-следчага вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.