На святкаванні Масленіцы ў Брэсце зламаўся слуп, па якім лазілі дзеці
На святкаванні Масленіцы ў Брэсце зламаўся слуп
На святкаванні Масленіцы ў Брэсцкім парку культуры і адпачынку зламаўся слуп, па якім лазілі дзеці. Палена, на якое залазілі жадаючыя, "не вытрымала напору "слупалазаў" і завалілася набок", піша "Брэсцкі веснік".
Пацярпелых няма, але дзяўчынка, якая якраз мусіла залазіць на слуп, дужа перапалохалася. Яе суцяшаў вядучы мерапрыемства.
Сёння ў Брэсце сонечна і па-вясноваму цёпла. На свята ў парк прыйшло шмат людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.