На тэлебачанні ўсё ж будуць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты
У Белтэлерадыёкампанію паступілі заявы ад двух кандыдатаў у прэзідэнты на ўдзел у тэледэбатах. Свой намер паўдзельнічаць у іх выказалі Таццяна Караткевіч і Сяргей Гайдукевіч. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1".
Паводле закона дэбаты могуць адбыцца, калі аб сваім намеры удзельнічаць у іх заявілі як мінімум два кандыдаты. Планы іншых дваіх прэтэндэнтаў (Мікалая Улаховіча і Аляксандра Лукашэнкі) пакуль невядомыя.
Апроч дэбатаў, кожны з кандыдатаў мае па два паўгадзінныя выступы на радыё і тэлебачанні.
Фота: БЕЛТА