На тэрыторыю Беларусі зноў заляцела некалькі беспілотнікаў
Іранскі дрон "Шахед"
Мінулай ноччу чатыры беспілотнікі "Шахед" праніклі ў Гомельскую вобласць з Чарнігаўскай, паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн". Адзін з дронаў перасёк мяжу ў раёне Лоева і накіраваўся ўздоўж мяжы да Кіеўскага вадасховішча. Паводле звестак крыніцы, каля паўночы з аэрадрома ў Баранавічах падняўся знішчальнік ВПС Беларусі, узяўшы курс на поўдзень.
Яшчэ адзін "Шахед" быў зафіксаваны каля 02:45, таксама ў раёне Лоева, з далейшым рухам на паўночны захад у напрамку Васілевічаў (паміж Мазыром і Рэчыцай). Трэці беспілотнік перасёк мяжу каля 03:10 і рухаўся ў бок Мазыра. Апошні дрон пракраўся ў Беларусь у 03: 39, таксама ў раёне Лоева, і накіраваўся на захад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.