На трасе М1 мікрааўтобус наляцеў на трактар, загінула жанчына

На трасе М1 мікрааўтобус наляцеў на трактар, загінула жанчына

На трасе М1 мікрааўтобус наляцеў на трактар, загінула жанчына. Здарэнне адбылося ўдзень 4 красавіка каля скульптуры зубра. Трактарыст рабіў там супрацьпажарную паласу. Мікрааўтобус Peugeot Boxer ехаў з боку Мінска ў напрамку Брэста. Ім кіраваў 38-гадовы жыхар Пружанаў. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, мужчына кажа, што быў стомлены (па іншай версіі — заснуў за рулём) і з'ехаў ў правы кювет, але не заўважыў, што там працуе трактар.

У выніку ДТЗ цяжкія траўмы атрымала пасажырка мікрааўтобуса, 58-гадовая жыхарка Пінска. Яе адвезлі ў Баранавічы, дзе праз некалькі гадзін яна памерла ў рэанімацыі гарадской бальніцы.

Кіроўца і трактарыст не пацярпелі. Па факце аўтааварыі праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі