На турбазе на Львоўшчыне масава атруціліся дзеці

Доктар, ілюстрацыйнае фота

Доктар, ілюстрацыйнае фота

Масавае атручэнне дзяцей адбылося на дзіцячай турбазе "Карпаты", паведамляе hromadske.ua. Установа размяшчаецца ў Стрыйскім раёне Львоўскай вобласці Украіны.

У бальніцу былі дастаўленыя не менш як 23 чалавекі з сімптомамі вострай кішэчнай інфекцыі. Усе яны — дзеці ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.

Сярод асноўных сімптомаў называюцца агульная слабасць, павышэнне тэмпературы цела, боль у жываце, млоснасць, ваніты. Стан хворых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі