На Усебеларускі сход Аляксандр Лукашэнка збярэ 2700 чалавек

На Усебеларускі сход Аляксандр Лукашэнка збярэ 2700 чалавек

Указ №492 пра скліканне VI Усебеларускага народнага сходу падпісаў 28 снежня Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

Сход пройдзе 11-12 лютага 2021 года. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных асоб складзе 2700 чалавек. Паведамляецца, што выбіраць удзельнікаў будуць раённыя і гарадскія саветы дэпутатаў, а таксама "найбольш шматлікія грамадскія аб'яднанні". 

Ад кожнай вобласці будзе абрана не больш за 310 чалавек, ад Мінска — не больш за 370 грамадзян. Дарэчы, агулам гэта складае 2230 чалавек. Хто будуць 470 — не ўдакладняецца; магчыма, гэта будуць запрошаныя асобы. 

Спіс запрошаных асоб будзе складаць Рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага самага сходу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі