На Віцебшчыне халадовыя траўмы атрымалі 26 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей
26 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, атрымалі холадавыя траўмы на Віцебшчыне за мінулыя суткі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў абласным упраўленні МНС.
Ратавальнікі паведамілі, што сістэмы жыццезабеспячэння і аб'екты эканомікі вобласці працуюць устойліва ў штодзённым рэжыме. Нагадаем, што ўчора ў Аршанскім і Вушацкім раёнах вобласці былі адмененыя заняткі ў школах.
За мінулыя суткі ў населеных пунктах Віцебскай вобласці адбылося сем пажараў. На іх 2 чалавекі загінулі, а адзін быў траўмаваны. Чатыры чалавекі выратаваліся, калі спрацаваў антыпажарны апавяшчальнік.
Паводле інфармацыі РУП "Віцебскэнерга", адключэнняў электраэнергіі па стане на 6 гадзін 10 студзеня няма.