На Віцебшчыне перахапілі 54 групы мігрантаў, якія прыехалі з Расіі

"Мяжа з Расіяй, якая не ахоўваецца, дазваляе бесперашкодна прыязджаць на тэрыторыю краіны грамадзянам розных дзяржаў"

яжа з Расіяй, якая не ахоўваецца, дазваляе бесперашкодна прыязджаць на тэрыторыю краіны грамадзянам розных дзяржаў" / vitvesti.by

На Віцебскай вобласці ў студзені-лістападзе 2023 года міліцыянеры перахапілі 54 групы мігрантаў, якія прыехалі з Расіі. У іх складзе было 279 чалавек (летась — 22 групы з 110 чалавек). У асноўным гэта былі грамадзяне Сірыі, Індыі і Афганістана. Каб іх перахапіць, рабіліся праверкі на аўтадарогах і ў памежных населеных пунктах, паведамляе vitvesti.by.

"Апошнім часам назіраецца актывізацыя нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Расіі транзітам праз Беларусь у краіны Еўрасаюза, — піша выданне. — ...Мяжа з Расіяй, якая не ахоўваецца, дазваляе бесперашкодна прыязджаць на тэрыторыю краіны грамадзянам розных дзяржаў".

Пра тое, што было далей з затрыманымі і колькі мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі не затрымалі (а не затрыманых відавочна было больш), не згадваецца.

Як вядома, Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы з ЕС на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Ёсць факты, якія сведчаць, што ён дзейнічае сумесна з РФ. Сёлета Расія спрабавала стварыць міграцыйны крызіс і на мяжы з Фінляндыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі