На волю вышлі палітвязні Аляксандр Мілашэўскі і Андрэй Пятроўскі

Андрэй Пятроўскі / uosm.ucoz.ru
Андрэй Пятроўскі / uosm.ucoz.ru

31 студзеня, адбызўы свае тэрміны, выйшлі на волю палітвязні Аляксандр Мілашэўскі і Андрэй Пятроўскі, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандра Мілашэўскага затрымалі 29 верасня 2021 года па "справе Зельцэра" і судзілі за каментары ў інтэрнэце. Мінскі гарадскі суд 30 лістапада прызначыў яму два гады калоніі. За кратамі Аляксандр адбыў 1 год 4 месяцы і 2 дні.

Андрэй Пятроўскі быў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Смаргоні. Яго асудзілі на 1,5 года калоніі, абвінаваціўшы ў паклёпе на Лукашэнку. Настаўніка судзілі за тое, што ён на ўроку грамадазнаўства паказаў 11-класнікам відэаролік з лагатыпам, які прызнаны экстрэмісцкім. Сын мясцовай чыноўніцы, які быў сярод вучняў, зняў гэта на мабільнік і выклаў у “сямейны чат”. Пасля гэтага настаўніка звольнілі і пачалі крымінальную справу. За кратамі Пятроўскі прабыў 1 год 5 месяцаў і 6 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі