На волю выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў Беларусі — Васіль Бераснёў

Васіль Бераснёў

Васіль Бераснёў / facebook.com

На волю па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў Беларусі — 74-гадовы Васіль Бераснёў, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў за кратамі з красавіка 2022 года, быў асуджаны на 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Бераснёў — былы лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП, быў выканаўцам абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Як вядома, рэжым Аляксандра Лукашэнкі разграміў незалежныя прафсаюзы ў нашай краіне, а іх лідараў кінуў за краты.

Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў Васіля Бераснёва значна пагоршыўся стан здароўя: ён пакутаваў ад боляў у адзінай нырцы. Сітуацыя была настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мела сэнсу — патрэбна была перасадка ныркі. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, нягледзячы на ціск за кратамі, сур'ёзныя праблемы са здароўем і выхад па памілаванні, Бераснёў так і не прызнаў сваёй віны. Яго абвінавачвалі ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні", "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі", "распальванні сацыяльнай варожасці", "удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" і "стварэнні экстрэмісцкага фармавання".

Праваабаронцам ужо вядомыя прозвішчы 13 вызваленых па памілаванні палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі