На волю выйшаў палітвязень Аляксей Губіч

Аляксей Губіч / gomelspring.org

Аляксей Губіч / gomelspring.org

На волю выйшаў палітвязень Аляксей Губіч, паведамляе gomelspring.org. Ён быў за кратамі з кастрычніка 2020 года.

Губіч 26-гадовы інжынер з Гомеля. Ён быў абвінавачаны ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і асуджаны ў лютым 2021-га на тры гады зняволення. Сцвярджалася, што міліцыянер пацярпеў падчас вулічнай акцыі "Марш справядлівасці" 20 верасня 2020-га ў Гомелі. Але сведкі казалі, што ў штурханіне ён упаў сам.

Пакаранне адбываў у ПК-15 Магілёва. Беларускія праваабронцы прызналі Аляксея Губіча палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі