На волю выйшла маці пяці дзяцей Вольга Залатар
Вольга Залатар
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар. Пра гэта паведамляюць яе сябры. Верагодна, жанчына цалкам адбыла свой тэрмін.
Шматдзетную маці Вольгу Залатар пакаралі чатырма гадамі калоніі ў 2021-м. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Вольга Залатар — магістарка сацыялогіі, маці пяці дзяцей. Падчас выбараў 2020 года яна была назіральніцай, працавала валанцёркай каля Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.