На выбарах у Беларусі датэрмінова ўжо прагаласавалі 28% выбаршчыкаў
На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі датэрмінова ўжо прагаласавалі 28,09% выбаршчыкаў. Пра гэта ўвечары 9 кастрычніка паведаміў Цэнтрвыбаркам. Найбольш выбаршчыкаў датэрмінова прагаласавалі ў Гомельскай вобласці — 30,85%, найменш у Мінску — 23,39%. У Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 28,32%, у Віцебскай — 29,83%, у Гродзенскай — 28,03%, у Мінскай — 28,02%, у Магілёўскай вобласці — 29,92%. У замежжы ўжо прагаласавалі 22,38% выбаршчыкаў.
Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка. Кандыдатаў чатыры — Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч.
Фота: Еўрарадыё і БЕЛТА