На выбарчых участках у Расіі былі 7 спробаў падпалаў
Затрыманне на выбарчым участку
15 сакавіка ў РФ прайшоў першы дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Яно працягнецца тры дні. Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што афіцыйная яўка ўжо стала "зашкальваць" — асабліва ў сістэме дыстанцыйнага электроннага галасавання.
На працягу дня было зафіксавана больш за 10 выпадкаў, калі грамадзяне залівалі зялёнку і чарніла ў скрыні для галасавання, піша novayagazeta.ru. Таксама вядома мінімум пра 7 выпадкаў, звязаных з падпаламі на ўчастках. У Іванава пажылая жанчына падпаліла скрыню для бюлетэняў. У Чалябінску пенсіянерка паспрабавала падпаліць на выбарчым участку феерверк. У падмаскоўных Мыцішчах жанчына ў кабінцы для галасавання абліла стол гаручай вадкасцю і падпаліла. У Пецярбургу на ганак выбарчага ўчастка кінулі "кактэйль Молатава".
Распачатыя крымінальныя справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.