На выбары ў Беларусі прыбылі больш за 900 замежных назіральнікаў

На выбары ў Беларусі прыбылі больш за 900 замежных назіральнікаў

У маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі удзельнічаюць больш за 900 замежных назіральнікаў.

Як інфармуе БЕЛТА, гэта міжнародныя назіральнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ АБСЕ), ад выбарчых органаў замежных дзяржаў, ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ), Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Акрэдытацыю для назірання за выбарамі атрымалі таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і незалежныя назіральнікі.

Уласна беларускіх назіральнікаў зарэгістравана больш за 37 тысяч чалавек. Гэта грамадзяне, якія вылучаліся шляхам падачы заяваў, прадстаўнікі працоўных калектываў, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі