На выходных прагназуюцца дажджы і навальніцы
У суботу, 13 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, днём у асобных раёнах — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца 14-20 вышэй за нуль, удзень будзе 18-24 цяпла, па поўдні краіны паветра прагрэецца да +25...+29.
14 чэрвеня захаваецца воблачнае з праясненнмі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах — моцныя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць +11...+17, удзень будзе 16-23 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе ўначы прагназуецца 18-19 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 24-29 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.