На выставе ў Гановеры людзі стаялі ў чарзе, каб пасядзець у трактары МТЗ
Каб пасядзець у кабіне новага трактара МТЗ, на выставе ў Гановеры выстраілася чарга. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага трактарнага завода. Прадпрыемства прадставіла на выставе Agritechnica-2017 сем новых мадэляў трактароў — беларуская тэхніка выклікала павышаную цікаўнасць. Чарга стаяла каля 460-сільнага трактара Belarus.
Агульная плошча беларускай экспазіцыі склала 400 квадратных метраў. Разам з МТЗ тут была прадстаўленая прадукцыя “Гомсяльмаша”.