На заводзе "МАЗ" загінуў 24-гадовы рабочы

Пра смерць рабочага Дзмітрыя Рака паведамляе сайт оnliner.by са спасылкай на знаёмага Дзмітрыя. Па яго словах, на завод прывезлі новы станок, і галава рабочага трапіла ў яго. Магчыма, не быў праведзены неабходны інструктаж па тэхніцы бяспекі і абыходжання з новым абсталяваннем.



Кіраўніцтва заводу пацвярджае інфармацыю пра здарэнне. Аднак ад якіх-небудзь іншых каментароў да завяршэння расследавання інцыдэнту адмаўляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі