На жаночым маршы ў Мінску затрымана больш за 50 удзельніц і 6 журналістаў
На жаночым маршы ў Мінску ў суботу, 26 верасня, затрымана больш за 50 удзельніц. На 17:50 праваабаронцы з "Вясны" публікуюць спіс з 56 прозвішчаў, але ён увесь час дапаўняецца.
Таксама вядома, што падчас акцыі былі затрымыя шасцёра журналістаў. Гэта журналістка TUT.by Саша Эльбаум, журналістка "Нашай нівы" Кацярына Карпіцкая, а таксама Марыя Грыц, Алена Доўнар і дзве журналісткі Еўрарадыё: Марыя Вайтовіч і Юлія Матузава.
Матузаву адпусцілі праз 10 хвілінаў пасля затрымання, праверыўшы акрэдытацыю. Астатніх пасадзілі ў міліцэйскія мікрааўтобусы і адвезлі ў аддзяленні.
Таксама пра знікненне сваёй карэспандэнткі Анастасіі Альшанскай паведамляе "МБХ-Медиа". На дадзены момант яна ўжо больш за дзве гадзіны не выходзіць на сувязь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.