Нацбанк: Дзяржава не мае права абмяжоўваць працэнтную стаўку па дэпазітах
Еўрарадыё заўважыла, што Трастбанк абяцае 15% гадавых пры валютным укладзе “Калядны Эверэст”. Пры гэтым уласны капітал банка складае 10 мільёнаў еўра.
А ўжо з 1 студзеня 2009 года банк, які хоча працаваць з дэпазітамі насельніцтва, павінен будзе мець 25 мільёнаў еўра капіталу. Ці не сочыць дзяржава за рызыкоўнымі працэнтнымі стаўкамі банкаў? Бо менавіта дзяржава гарантуе вяртанне 100% укладаў.
Аказваецца, пакуль гэтых 10 мільёнаў еўра Трастбанку дастаткова, каб працаваць з дэпазітамі, расказаў Еўрарадыё член савета дырэктараў Нацбанка Сяргей Дубкоў:
“На сёння ўсе банкі, якія маюць ліцэнзію на працу з дэпазітамі насельніцтва, маюць капітал, большы за 10 мільёнаў еўра. У нас толькі ў двух банках гэтая ліцэнзія прыпыненая. Гэта Дэльта-банк. А таксама ў Міжнароднага рэзервавага банка”.
Банкі, якія не будуць мець капітал у 25 мільёнаў, будуць абмежаваныя аб'ёмам дэпазітаў і ўласным капіталам.
Сяргей Дубкоў: “Тыя банкі, якія па стане на 1 студзеня не будуць мець гэтага капіталу, будуць абмежаваныя аб'ёмам дэпазітаў, сваім нарматыўным уласным капіталам”.
Гэтыя банкі павінны прад'явіць у Нацбанк пакрокавы план па давядзенні свайго нарматыўнага капіталу да 25 мільёнаў еўра да наступнага году.
Нацбанк гаворыць, што сёння дзяржава не можа абмяжоўваць максімальную працэнтную стаўку па дэпазітах.
Сяргей Дубкоў: “Няма заканадаўчай нормы, якая абмяжоўвае максімальную працэнтную стаўку па дэпазітах, што прыцягваюць камерцыйныя банкі. Разам з тым Нацыянальны банк мае права ўстанаўлiваць і ўстанаўлiвае адпаведныя нарматывы, у тым ліку завязаныя на аб'ёме дэпазітаў насельніцтва”.
Як патлумачыў Еўрарадыё Сяргей Дубкоў, ёсць чатыры патэнцыйныя нарматывы ліквіднасці. Гэта нарматывы, якія рэгламентуюць аб'ём прыцягнутых сродкаў да капіталу; нарматывы, якія акцыянуюць капітал, а таксама пасівы і актывы. Парушэнне банкам гэтых нарматываў з'яўляецца падставай для таго, каб Нацыянальны банк рэагаваў пэўным чынам.
Эканаміст Сяргей Чалы, аднак, лічыць 15% гадавых для валютных укладаў рызыкоўнай лічбай. Хутчэй за ўсё, гэта сведчыць аб патрэбе банка ў валюце. Найбольш аптымальнымі ён лічыць 11-12%.
Сяргей Чалы: “Канечне, рызыкоўна. Па-першае, гэты банк не ўваходзіць у сямёрку банкаў, якія будуць падпадаць пад сістэму гарантавання. А па-другое, 15% – ну, самі падумайце, дзе вы знойдзеце такі праект, асабліва зараз, які змог бы акупіць дэпазіт 15%? Наадварот, тут такая высокая працэнтная стаўка, хутчэй за ўсё, таму, што ў банка вельмі вялікая патрэба ў доларах”.
Эканаміст Павал Данэйка ўпэўнены, што раз банк бярэ ўклады пад 15%, значыць, ён добра працуе і дзяржаве заўсёды будзе што аддаваць.
Павал Данэйка: “У дзяржавы заўсёды ёсць грошы, таму што ёй плацяць падаткі”.
Не так аптымістычна на сітуацыю глядзіць Сяргей Чалы. Ён лічыць, што ў час фінансавага крызісу ўклады могуць быць замарожаныя на пэўны час.
Сяргей Чалы: “Праўду кажучы, я баюся, што рана ці позна можа быць прыняты мараторый на забіранне ўкладаў. То бок, яны могуць быць замарожаныя на паўгода, на год. А з улікам таго, што робіцца ў эканоміцы, можна чакаць, што і па крэдытах будуць невяртанні”.
Афіцыйнай статыстыкі, ці павялічылася колькасць дэпазітаў пасля 100% гарантавання дзяржавай, пакуль няма. Аднак большасць эканамістаў сыходзяцца на думцы, што людзі не рынуліся несці свае грошы ў беларускія банкі.