Нацбанк — пра рэструктурызацыю даўгоў прадпрыемстваў
15 красавіка на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр выказаўся пра рэструктурызацыю даўгоў прадпрыемстваў. Ён дапускае, што яна будзе.
"Але гэта не павінна спараджаць нейкія агульнаэканамічныя праблемы, — кажа Калаўр. — Уся справа ў разумнасці падыходаў".
Было заяўлена, што рыхтуецца пашырэнне паўнамоцтваў Агенцтва па кіраванні актывамі. Стаіць задача "вызначэння справядлівага кошту" прадпрыемстваў, актываў.
"Калі мы гаворым пра замену крэдытаў на нейкія каштоўныя паперы альбо нейкія іншыя інструменты, трэба зыходзіць з таго, што трэба вызначыць справядлівы кошт, які вызначаецца выключна на рынку, — кажа кіраўнік Нацбанка. — Іншыя спробы, якія рабіліся некаторымі ведамствамі, ні да чаго не прывялі".
Да таго ж, адзначыў ён, кіраўнікі прадпрыемстваў не жадаюць, каб выяляўся сапраўдны стан і канкрэтныя праблемы, якія ў іх існуюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.