Нацбанк Украіны прапануе перайменаваць капейку
Перайменаванне павінна спрыяць дэрусіфікацыі
Нацбанк Украіны прапануе перайменаваць капейку на "шаг". Яе цяперашнюю назву палічылі "сімвалам акупацыі". Перайменаванне павінна спрыяць дэрусіфікацыі і аднаўленню гістарычнай справядлівасці. Спецыялісты лічаць, што новая назва "зможа вярнуць украінскім манетам уласную ідэнтычнасць", піша hromadske.ua.
Падкрэсліваецца, што назва "шаг" мае старажытнае ўкраінскае паходжанне — з XVI стагоддзя. І яна ўжо выкарыстоўвалася (ёй пазначалі дробную манету), згадваецца ў творчасці Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі і іншых пісьменнікаў. Манета "шаг" існавала ў часы Украінскай Народнай Рэспублікі.
Ініцыятыву Нацбанка падтрымалі ўкраінскія навукоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.