Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі месцамі ў першы дзень лета

Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі месцамі ў першы дзень лета

1 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўночна-заходні слабы да ўмеранага.
 
Уначы тэмпература паветра будзе +2...+8, а на глебе ўначы і зранку месцамі чакаюцца замаразкі — ад 0 да -3. Удзень тэрмометры пакажуць 14-20 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі