Нацыяналізаваны машынабудаўнічы холдынг "Амкадор" — "Наша ніва"

Аляксандр Шакуцін (у цэнтры) / sb.by
Нацыяналізаваны машынабудаўнічы холдынг "Амкадор", піша "Наша ніва" са спасылкай на свае крыніцы. Яго ўласнікам быў Аляксандр Шакуцін. Дзяржава адабрала ў бізнесмена кампанію і аддала яе пад кантроль БелАЗа.
"Амкадор" спецыялізуецца на стварэнні камунальнай, дарожна-будаўнічай, лесанарыхтоўчай і сельскагаспадарчай тэхнікі, аб'ядноўвае 27 прадпрыемстваў. Ён перайшоў пад кантроль Шакуціна (у 2020-м ён кантраляваў 76% акцый) і яго непальскіх бізнес-партнёраў у пачатку 2000-х. У дзяржавы на "Амкадоры" было каля 7%.
Дзякуючы знаёмству Аляксандра Шакуціна з Аляксандрам Лукашэнкам, "Амкадор" мог карыстацца таннымі грашыма, атрымліваючы крэдыты па льготных стаўках як для дзяржпрадпрыемстваў. Як адзначае выданне, камерцыйныя справы маглі б ісці нармальна, але ўласнік дапусціў шэраг фатальных пралікаў, калі заняўся няпрофільным бізнесам на заёмныя сродкі. Няўдалы праект па будаўніцтве гіганцкага бізнес-цэнтра "Шантэр Хіл" каля Драздоў знякроўлівае абаротныя сродкі асноўных машынабудаўнічых прадпрыемстваў. Трапіўшы ў крэдытную пастку, Шакуцін бясконца перакрэдытоўваўся ў дзяржавы.
Як вынікае з выпіскі дзяржаўнага рэестра, сёлета ў галаўную кампанію холдынга "Амкадор" прызначаны часовы знешні ўпраўляючы. Пры гэтым кампанія не знаходзіцца ў стадыі банкруцтва або ліквідацыі. Фармальны новы дырэктар яшчэ не прызначаны, а ролю кіраўніка выконвае юрыдычная асоба "Беларускага аўтамабільнага завода". Уся іншая інфармацыя аб акцыянерах-юрыдычных асобах з афіцыйнага рэестра знікла, прозвішча Аляксандра Шакуціна сярод акцыянераў-фізічных асобаў адсутнічае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.