Нацыянальны гістарычны музей: Аляксандр Зімніцкі ўчора быў на працы

Нацыянальны гістарычны музей: Аляксандр Зімніцкі ўчора быў на працы

27-мы затрыманы па так званай справе “Белага легіёна” Аляксандр Зімніцкі яшчэ ўчора быў на працы. У адміністрацыі музея кажуць, што іх аб яго затрыманні ніхто не інфармаваў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў супрацоўнік музея, якога вельмі здзівіла, што Аляксандр затрыманы.

Супрацоўнік музея: “Ён жа яшчэ ўчора быў на працы. Нас ніхто пра гэта не інфармаваў”.

Аляксандр Зімніцкі — 25-гадовы гісторык, выпускнік БДУ, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея. Ён родам з Докшыцкага раёну, вёска Гліннае.

Па словах маці, былой выхавацелькі дзіцячага садку, а цяпер пенсіянеркі, Аляксандр з дзяцінства захапляўся кнігамі і гісторыяй. Паралельна з працай ён вучыўся ў аспірантуры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі