Над вайсковай часцю ў Гродне спрабавалі збіць беспілотнік

У беларускім войску адпрацоўваюць збіццё дронаў са стралковай зброі (ілюстрацыйнае фота)

У беларускім войску адпрацоўваюць збіццё дронаў са стралковай зброі (ілюстрацыйнае фота) / t.me/zapadny_rubesz/

Над вайсковай часцю ў Гродне спрабавалі збіць беспілотнік. Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Афіцыйнай інфармацыі пра яго пакуль няма.

Як піша BYPOL са спасылкай на свае крыніцы, надзвычайнае здарэнне ў Гродзенскім вайсковым гарнізоне адбылося 9-10 студзеня. Над тэрыторыяй 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады праляцеў беспілотнік. Яго заўважылі. Па беспілотніку адкрылі агонь са стралковай зброі, але яго збіць не ўдалося.

Беларускія вайскоўцы яшчэ ў мінулым годзе вучыліся збіваць беспілотнікі са стралковай зброі, выкарыстоўвалі стрэльбы і аўтаматы.

Праблема збіцця беспілотнікаў вельмі актуальная для Беларусі. Расійскія "шахеды" з ліпеня 2024-га рэгулярна залятаюць у РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі