Надольнага звольнілі з пасады першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка
Тарас Надольны вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка па пагадненні бакоў. Акрамя таго, ён вызвалены ад пасады члена праўлення Нацбанка.
Паводле інфармацыі БЕЛТА, адпаведны ўказ 29 студзеня падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Адміністрацыі прэзідэнта даручана паведаміць Савету Рэспублікі пра вызваленне Тараса Надольнага ад пасады члена праўлення Нацбанка.
Надольнаму 41 год. Намеснікам старшыні праўлення Нацбанка ён працаваў у 2010-2013 гадах, з красавіка 2013-га стаў першым намеснікам старшыні праўлення Нацбанка.