Надвор'е на 28 чэрвеня: дажджы, навальніцы і да +29
Лета ў Мінску / Reuters
У нядзелю, 28 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца дажджы і нават навальніцы. Такі прагноз надвор'я дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Дажджы будуць кароткачасовымі, месцамі моцнымі, і пройдуць па большай частцы тэрыторыі Беларусі. Месцамі адбудуцца навальніцы. У цэлым жа ў нядзелю надвор'е будзе воблачнае, з праясненнямі.
Тэмпература паветра ўночы на 28 чэрвеня — ад +14 да +20 градусаў па Цэльсіі, днём — да 29 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.