Надвор'е на нядзелю: да +12, магчымы снег і дождж

Надвор'е ў Беларусі / pexels.com
Надвор'е ў Беларусі / pexels.com

Да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 19 красавіка, паведамляе Белгідрамет. Надвор'е будуць вызначаць прахалодныя і няўстойлівыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з Кольскай паўвыспы.

Ноччу ў паўночна-ўсходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі: мокры снег і дождж.

Вецер паўночна-заходні, ўмераны — днём парывісты.

Тэмпература ноччу апусціцца да -4 — + 1 ° С, максімальная днём складзе +4 — + 10 ° С, па паўднёвым захадзе краіны да + 12 ° С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі