Надвор'е на нядзелю: да +9, месцамі кароткачасовы мокры снег і дождж

Надвор'е / Reuters
Надвор'е / Reuters

16 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах на поўначы краіны магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі: мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу і раніцай месцамі слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. У асобных раёнах можа быць моцны і парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад -3 да + 2 ° С, максімальная днём ад +2 да + 9 ° С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі