Надвор'е на панядзелак 13 красавіка: моцны вецер і да +23
У панядзелак 13 красавіка ў Беларусі чакаецца моцны, парывісты вецер — нават аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе БЕЛТА.
Будзе воблачна з праясненнямі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы — ад +1 да +7, па поўдні слупок тэрмометра можа апусціцца да -2, удзень — 15-21 цяпла, па паўднёвым усходзе — да +23-х.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.