Надвор'е на выхадныя: слота і адліга, да сярэдзіны тыдня — рахманая зіма
Беларускія сіноптыкі распавялі, якое надвор'е чакае беларусаў у бліжэйшыя дні.
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Беларусі распавёў, якое надвор'е будзе ў найбліжэйшыя дні.
Што будзе ў выхадныя дні
У суботу магчымасці захапляцца беларускай прыродай не будзе. 31-га студзеня чакаюцца даволі складаныя ўмовы надвор’я, папярэджвае галоўны сіноптык Святлана Рыбакова.
Вынас цёплага паветра і атмасферныя франты забяспечаць адлігу. Тэмпература паветра уначы ад -2 да +3. А заўтра днём ад +1 да +6. На паўднёвым-усходзе — да +8. Часам будуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Часам ападкі будуць моцныя. Дыскамфорту дадасць моцны парывісты вецер. Дарогі будуць слотнымі, слізкімі. Чакаюцца слабыя галалёдныя з’явы.
Пастка для легкадумных аўтамабілістаў
На большай частцы краіны, апроч усходу, 31-га ўвечары тэмпература паветра пачне паніжацца. І ў ноч на нядзелю тэмпература пяройдзе на мінус. Таму слота на дарогах замерзне і будзе вельмі слізка.
З панядзелка па сераду
З 2-га лютага надвор’е палепшыцца. Пачне паступаць больш прахалоднае паветра. Будзе цалкам зімовы варыянт надвор’я, з кароткатэрміновым выпаданнем снегу. У начныя часы тэмпература будзе слабамарозная. Ад -1 да -7, пры праясненнях да -10. Дзённыя тэмпературы ад +2 да -4. І такі варыянт надвор’я захаваецца да сярэдзіны тыдня.
Фота: bymedia.net