Надвор'е ў Беларусі на панядзелак: дажджы і мокры снег, але не паўсюль

minsknews.by
minsknews.by

У панядзелак, 13 студзеня, у Беларусі будзе ў асноўным воблачна з кароткачасовымі ападкамі на большай частцы тэрыторыі краіны, паведамляе Белгідраметэацэнтр. Надвор'е без істотных ападкаў чакаецца ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, а мокры снег і дажджы пройдуць у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Ноччу і раніцай месцамі галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Будзе дзьмуць моцны заходні вецер 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с ў начны і ранішні час.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +3 градусаў, а днём паветра прагрэецца да +1..+ 6 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі