Надвор'е ў Беларусі палепшыцца на Дзень Перамогі
Істотных ападкаў на суботу не прагназуецца. Тэмпература паветра ўдзень дасягне 20-22 градусаў цяпла.
Надвор'е ў Беларусі палепшыцца ў суботу, 9 траўня, на Дзень Перамогі. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.
Але заўтра, 8 траўня, уначы і раніцай амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, на ўсходзе краіны дажджы моцныя. Удзень кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі ва ўсходніх абласцях. Вецер будзе паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў пятніцу ў начныя гадзіны складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 12 градусаў на ўсходзе Беларусі да 19 цяпла на захадзе. Як інфармуе БЕЛТА, уначы 9 і 10 траўня на глебе і месцамі ў паветры магчымыя замаразкі да 0 — мінус 3 градусаў.
9 траўня кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі на ўсходзе нашай краіны, каля мяжы з Расіяй. Уначы будзе 2-7 цяпла (на ўсходзе — да 9), удзень — 15-20, на Брэстчыне да 22 градусаў вышэй за нуль.
У наступныя дні крыху пацяплее, але дажджы і навальніцы адновяцца, праўда, пераважна на захадзе краіны. У сераду, 13 траўня, у дзённыя гадзіны прагназуецца ўжо 20-26 градусаў вышэй за нуль.
Фота: БЕЛТА