Надвор'е ў панядзелак 22 сакавіка: снег і да +5
Вадаём у Брэсцкай вобласці / Еўрарадыё
У панядзелак 22 сакавіка ў Беларусі будзе снег і галалёдзіца. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па большай частцы тэрыторыі краіны ўначы і месцамі днём пройдуць снег і мокры снег. Вецер паўночна-заходні, умераны і месцамі парывісты. У некаторых раёнах магчыма галалёдзіца.
Уначы тэмпература паветра будзе ад -1 да +6, удзень — -1- + 5. Калі верыць сіноптыкам, другая палова тыдня будзе цяплейшай: чакаецца сонца і да +10.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.