Надзвычайнае здарэнне на "Беларуськаліі": сур'ёзна траўмаваны брыгадзір

"Беларуськалій" / З архіву БЕЛТА​
"Беларуськалій" / З архіву БЕЛТА​

Інцыдэнт пацвердзілі і ў адміністрацыі прадпрыемства.

"На жаль, работнік сапраўды пацярпеў. Ён знаходзіцца ў бальніцы",заявілі парталу TUT.BY на "Беларуськаліі".

Падрабязнасці здарэння расказаў тэлеграм-канал "Часам не да ТБ у ААТ "Беларуськалій". Усё адбылося на Чырвонаслабодскім рудніку падчас устаноўкі новай алівастанцыі. Пацярпелы — брыгадзір Дзмітрый Урублеўскі.

"Пры ўключэнні пад ціскам сарвала шланг, трапіла па твары. Пералом носа, можа, яшчэ што, не ведаю. Крыві шмат, нічога не зразумела", — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.

Пазней там з'явілася інфармацыя, што ў працоўнага выбітае вока, а таксама дыягнаставаны пералом асновы чэрапа.

Гэта не першае сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне на прадпрыемстве сёлета. Так, у сакавіку на "Беларуськаліі" адзін чалавек загінуў, некалькі апынуліся ў бальніцы пасля сутыкнення падземнай машыны для перавозкі пасажыраў з цаліком горнай выпрацоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі