НАК Латушкі адрэагавала на кантрабанду цыгарэт з Беларусі

НАК Латушкі адрэагавала на кантрабанду цыгарэт з Беларусі

Народнае антыкрызіснае кіраванне, лідарам якога з'яўляецца Павел Латушка, звярнулася да пастаўшчыкоў ліцэнзій беларускіх тытунёвых фабрык. У заяве падкрэсліваецца, што "Беларусь — адзін з асноўных пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт у Расію і Еўропу". Толькі сёлета на мяжы з Польшчай і Літвой было затрымана гэтай кантрабанды на мільёны долараў. НАК папрасіла найбуйнейшыя кампаніі "даць ацэнку практык, якія ўжываюцца партнёрамі кампаній у Беларусі".

Адзначаецца, што "нават легальныя паступленні ад гандлю тытунёвымі вырабамі праз акцызныя адлічэнні выкарыстоўваюцца для фінансавання рэпрэсій супраць мірных грамадзян".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі