Намеснік прэм'ера прызнаў "пэўныя складанасці" з якасцю прадукцыі "Белшыны"

Сярод асноўных задач "Белшыны" — "імпартазамяшчэнне"

Сярод асноўных задач "Белшыны" — "імпартазамяшчэнне" / БЕЛТА

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык у сераду падчас наведвання Бабруйска прызнаў "пэўныя складанасці" з якасцю прадукцыі "Белшыны". У прыватнасці ён згадаў шыны, якімі камплектуюцца беларускія кар'ерныя самазвалы. 

"Але важна, што "Белшына" наладжвае эфектыўнае супрацоўніцтва з нашымі акадэмікамі, навукоўцамі, якія ўзяліся вырашыць гэтае і шэраг іншых пытанняў, — цытуе словы Пархомчыка БЕЛТА. — ...Але трэба разумець, што працэс гэта не хуткі. Каб пераканацца ў правільнасці і ўзважанасці зробленых крокаў, неабходна правесці эксплуатацыйныя выпрабаванні ў розных умовах, а яны могуць заняць каля года".

Сярод асноўных задач, якія стаяць перад "Белшынай", — "праца ў галіне імпартазамяшчэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі