Намесніка міністра ЖКГ вызвалілі ад пасады ў сувязі з нейкім учынкам

Намесніка міністра ЖКГ вызвалілі ад пасады ў сувязі з нейкім учынкам

Намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоля Шагуна вызвалілі ад пасады. Адпаведную пастанову прыняў Саўмін (№ 455 ад 13 чэрвеня 2016 года), яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Прычына звальнення ў дакуменце тлумачыцца наступным чынам: "у сувязі з учыненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе". Што менавіта ўчыніў Анатоль Шагун, невядома.

Газета "СБ. Беларусь сегодня" нагадвае, што вясной сёлета Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, па якой праходзяць шэсць буйных чыноўнікаў з сістэмы ЖКГ. Было вядома, што сярод іх ёсць і намеснік міністра, аднак яго прозвішча не называлася.

Намесніка міністра ЖКГ вызвалілі ад пасады ў сувязі з нейкім учынкам
Анатоль Шагун. Фота: sb.by
Намесніка міністра ЖКГ вызвалілі ад пасады ў сувязі з нейкім учынкам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі