Народнае адзінства па-ўкраінску: як арганізаваць свята за адзін дзень

Дзень яднання / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Дзень яднання / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пакуль сусветныя СМІ аб'яўлялі ад імя Расіі вайну Украіне на 16 лютага, Уладзімір Зяленскі абвясціў на гэты дзень свята.

"У гэты дзень мы вывесім нацыянальныя сцягі, надзенем сіне-жоўтыя стужкі і пакажам усяму свету наша адзінства", — сказаў прэзідэнт у сваім пасланні ўкраінцам.

Ледзь акрыяўшы ад спецыфічнага погляду беларускіх уладаў на народнае адзінства, карэспандэнт Еўрарадыё трапіла на Дзень яднання Украіны. Мы паназіралі збоку, як праходзіла спантанна абвешчанае Зяленскім свята.

Заленскі вырашыў ператварыць "дзень магчымай вайны" ў свята яднання

Зяленскі па тэлевізары

Раніцай уладальніца кавярні ў адным са спальных раёнаў Кіева, як звычайна, збірала дзяцей у школу, уключыла тэлевізар: граў гімн, выступаў са зваротам Уладзімір Зяленскі.

— Віншаваў украінцаў са святам, заклікаў быць згуртаванымі. Мяне гэта ўразіла, хоць я не карэнная ўкраінка: шмат гадоў таму пераехала з Гомеля. А вось мой муж — украінец, ён хадзіў па доме і падпяваў гімну, — расказвае жанчына карэспандэнту Еўрарадыё.

Апошні тыдзень жылося ёй трывожна. Раней да навін ставілася спакойна, у гісторыі пра хуткую вайну не верыла. Але калі інфармацыйны паток стаў зусім ужо шчыльны і гранічна змрочны, зрабілася неспакойна.

Народное единство по-украински: как организовать праздник за один день
Кіеў / Еўрарадыё

— У мяне трое дзяцей, я ўявіла: а раптам нешта здарыцца? Пачала думаць: так, дакументы трэба сабраць, нейкія рэчы, лекі. Знаёмыя раілі на час з'ехаць з Кіева. Але раніца была добрая, а калі дзеці ўключылі тэлевізар, я зусім расслабілася. Гімн і прамова прэзідэнта мяне супакоілі.

Нават раптоўная ранішняя просьба дзіцяці сабраць у школу паёк — печыва і бутэлечку вады на выпадак эвакуацыі — нашу суразмоўніцу сёння ўжо не занепакоіла.

— Трэба ўдакладніць у настаўніцы: можа, дзіця наогул прыдумала гісторыю пра паёк.

Выступ Зяленскага — частка тэлемарафону UAРазам. Гэты марафон два разы за ўчорашні дзень абвясцілі па ўсіх украінскіх каналах. Ацанілі яго, праўда, па-рознаму: хтосьці лічыць, што такога і пры Кучме не было. І жартуюць: адначасова па ўсіх каналах можа ісці толькі "Лебядзінае возера", і, як мы ведаем, пры вельмі асаблівых абставінах.

З іншага боку, парадак дня медыя апошніх тыдняў зрабіў абставіны ва Украіне досыць асаблівымі. Так што самы час супакоіцца і выдыхнуць — хоць бы з дапамогай тэлемарафону, лічаць іншыя.

 

Як падкрэсліць яднанне

Мы размаўляем у кавярні. Да нашай размовы далучаецца адзін з наведвальнікаў. Кажа, сёння калегі ўжо павіншавалі яго з Днём яднання. І такі настрой кіяўлян падабаецца нашаму новаму суразмоўніку больш, чым тое, што ён назіраў на мінулым тыдні.

Народное единство по-украински: как организовать праздник за один день
Нават ахоўную маску можна насіць тэматычную / Еўрарадыё

— Калі я пачуў пра прапанову прэзідэнта арганізаваць Дзень народнага адзінства, я падумаў, што гэта добрая ідэя. Лепш такое святкаваць, чым пачатак вайны. Каб так кожны дзень было: мірыцца гэта не сварыцца.

Гэта я хаджу ў джынсах, а ў горадзе людзі сустракаюцца прыбраныя, у вышыванках. Са святам віншуюць — прыемна. Можа, нехта ў гэтым бачыць нешта іншае, а я пазітыў.

І калі для таго, каб убачыць пазітыў, патрэбны адпаведны настрой, то для таго, каб убачыць сотні сцягоў Украіны, трэба проста выехаць са спальнага раёна ў цэнтр горада. Чым бліжэй Майдан Незалежнасці, тым большая канцэнтрацыя жоўта-блакітнага. Сцягі вісяць на будынках усіх дзяржаўных ведамстваў — дзесьці стандартныя, а дзесьці гіганцкія.

Народное единство по-украински: как организовать праздник за один день
Кіеў / Еўрарадыё

Хтосьці праходзіць міма ў жоўтай масцы і сіняй шапцы — складана не счытаць даволі простую алюзію. Хтосьці падвёў вочы жоўтым колерам і надзеў сінюю шапку. А хтосьці прызнаецца, што пра свята даведаўся, калі на працы сказалі, што сёння на ўніформу трэба прычапіць жоўта-блакітную стужачку. Адна з суразмоўніц карэспандэнта Еўрарадыё кажа, маўляў, нельга проста ўзяць і абвясціць яднанне, свята так проста не зладзіш. Пенсія ў нашай суразмоўніцы — 100 долараў.

На самім Майдане Незалежнасці гіганцкі сцяг Украіны суседнічае з намётамі і ўлёткамі руху прадпрымальнікаў SaveФОП. Гэты рух патрабуе знізіць нагрузку на малы і сярэдні бізнес. Сярод іх плакатаў на Майдане адвечная адсылка да "95-га квартала". Зяленскаму нагадваюць, маўляў, краіна — гэта не квартал, "не жартуй".

Народное единство по-украински: как организовать праздник за один день
Кіеў, Майдан Незалежнасці / Еўрарадыё

Тут жа валанцёры раздаюць стужачкі ў колерах украінскага сцяга — збіраюць грошы на вайсковы шпіталь.

Тут жа можна сфатаграфавацца з раставымі лялькамі або галубамі. Але мы, зрэшты, адхіліліся ад тэмы яднання. Высвятляем у дзяўчат, якія стаяць на плошчы, ці будзе на Майдане нейкая акцыя ў гонар свята.

— Не. Усё адмянілася. І ўсё добра.

 

А рэстаран хай застаецца рэстаранам

Спускаемся ў пераход метро — тут шмат крамачак, у якіх прадаюць сімволіку. Высвятляем, ці выраслі продажы ў свята. Нашы суразмоўцы, зрэшты, больш ахвотна гавораць пра сітуацыю з магчымым канфліктам у цэлым, чым пра свята.

— Многія былі шакаваныя навінамі. Але, як я разумею, ідзе, хутчэй, нейкая палітычная гульня, чым рэальнае жаданне напасці. Са зразумелых прычын Пуціна тут не любяць, але і каб ён напаў на Кіеў, таксама ніхто не чакае. Акружэнне тут жа яго з'есць. Яны грошы зарабляюць у Расіі, а жывуць на Захадзе. А Байдэн сказаў: калі будзе канфлікт, для іх Захад зачыніцца.

Дый у Расіі ніхто не хоча вайны. Зразумела, напружанне было, але нейкіх канкрэтных дзеянняў я не чакаў.

Разумееце, мы ўжо перажылі Майдан, мы восем гадоў жывём з такімі навінамі: то Марыупаль будуць захопліваць, то яшчэ нешта. Ужо прывыклі.

Народное единство по-украински: как организовать праздник за один день
Кіеў / Еўрарадыё

А вось жыхары суседніх краін не прывыклі — і на ўсялякі выпадак засталіся дома. Пра гэта нам расказалі ў адным з рэстаранаў нацыянальнай кухні. Раней напярэдадні выходных у рэстаран заязджалі кампаніі палякаў і літоўцаў. Напярэдадні мінулых выходных было пуста: інфармацыйнае поле зрабіла сваю справу.

У рэстаране нам кажуць, што сваіх кліентаў, якія не даехалі, разумеюць. Маўляў, калі б пра Польшчу ў СМІ пісалі такое, то ўкраінцы б таксама выбралі іншы кірунак для падарожжа на выходныя.

Дарэчы, у гэтым самым рэстаране знаходзіцца бамбасховішча. Зрэшты, уладальнікі даведаліся пра гэта ад журналістаў, але цяпер ужо іншым журналістам з гатоўнасцю дэманструюць масіўныя ўваходныя дзверы. І абяцаюць: пры неабходнасці ўсіх прымуць.

Зрэшты, мы сыходзімся на тым, што рэстаран хай ужо застаецца рэстаранам. А неабходнасць адчыняць замест дзвярэй установы нацыянальнай кухні дзверы бамбасховішча хай не прадставіцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі