Арышт доктара адтэрмінавалі праз COVID-19 — размова з Русланам Бадамшыным
Увечары 14-га студзеня доктар-неўролаг Руслан Бадамшын вяртаўся дадому з аптэкі на вуліцы Нікіфарава ў Мінску, калі на яго наляцелі невядомыя ў масках. Руслана абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, і знакаміты суддзя Трусевіч прызначыў доктару 15 сутак арышту. Але праз тое, што Руслан апынуўся хворым на каранавірус на момант затрымання, адтэрмінаваў “суткі” на месяц.
Гаворым пра рэакцыю на такую неімаверную чалавечнасць суддзі, чацвёртае затрыманне (так, дагэтуль Бадамшын ужо пабываў у ізалятарах у Жодзіна і Баранавічах) і веру ў перамогу.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.